Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.09.2020

Сумесную акцыю "Белая Русь" — за бяспеку дзяцей на дарогах" правялі Ваўкавыска раённая арганізацыя РГА "Белая Русь" разам з міжраённым аддзелам Дзяржаўтаінспекцыі

Сумесную акцыю "Белая Русь" — за бяспеку дзяцей  на дарогах" на пачатку новага навучальнага года правялі ў 1-м класе з беларускай мовай навучання сярэдняй школы № 3 г. Ваўкавыска раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Белая Русь" разам з міжраённым аддзелам Дзяржаўтаінспекцыі Ваўкавыскага РАУС. 13 першакласнікаў зацікаўлена слухалі сваіх гасцей — намесніка старшыні раённага аб’яднання РГА "Белая Русь" Людмілу Дзямешчык і дзяржаўтаінспектара МРА Дзяржаўтаінспекцыі РАУС Сяргея Вараб’я аб тым, як не патрапіць у аўтааварыю, як правільна пераходзіць дарогу, як арыентавацца на светлафор і яшчэ пра многае іншае. Заняткі праводзіліся ў форме гульні-віктарыны, а дзеці шчыра і зацікаўлена адказалі на пытанні. Двое хлапчукоў нават прызналіся, хто хацелі б стаць міліцыянерамі. Напрыканцы арганізатары акцыі ўручылі першакласнікам сувенірныя атрыбуты дзяржаўнай сімволікі і фірменныя шалікі "Белай Русі". Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".