Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.11.2020

Пачытаць разам творы Уладзіміра Караткевіча прапанавала Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага

26 лістапада споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Ула­дзіміра Караткевіча. Гэта яго называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву. Творчасць Уладзіміра Караткевіча выдзяляецца рамантычным напрамкам, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам, гуманістычным гучаннем. Лёс даў Уладзіміру Сямёнавічу кароткае жыццё — усяго няпоўныя 54 гады, але ён здолеў сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, драматургіі, публіцыстыцы і крытыцы, у дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай справе. З нагоды юбілею пісьменніка Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага запрасіла ўсіх жадаючых далучыцца да абласной online-акцыі “Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча”. Неабходна было прачытаць на відэа любімы верш, або ўрывак з твора У. Караткевіча, прадставіць сябе і абраны твор. Бібліятэкі Ваўкавышчыны прынялі актыўны ўдзел у акцыі. Вядомыя казкі, вершы, апавяданні аўтара — такія, як “Чортаў скарб”, “Як Стажары ў небе заззялі…”, “Бацькаўшчына”, “Жабкі і Чарапаха”, “Вясна ўвосень”, “Надпіс на камені над крыніцай”, “Чырвоны шар”, “Беларуская песня”, “Закувала зязюля ў лесе празрыста-зялёным...”, “Нашы бярозы”, разам з бібліятэкарамі дэкламавалі чытачы Ваўкавыскай раённай і гарадской бібліятэкі № 46, раённай і гарадской дзіцячай бібліятэк, Роскай гарадской пасялковай бібліятэкі, Рупейкаўскай, Субацкай, Падароскай сельскіх бібліятэк. Сярод іх былі вучні сярэдніх школ, кіраўнікі клубных, агульна-адукацыйных навучальных устаноў, прадстаўнікі мясцовай улады. Лепшыя відэаролікі былі дасланы на абласную бібліятэку і размешчаны на сайце ў дзень нараджэння пісьменніка, а поўны электронны рэсурс прадстаўлены на сайце ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” . Алена ЦЯРЭШКА, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ваўкавыскай раённай бібліятэкі