Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
09.06.2021

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за май выраслі на 6,7 працэнта да $7,8 млрд

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня 2021 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7 763,1 млн. у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка. За май 2021 года золатавалютныя рэзервы павялічыліся на $485,2 млн (на 6,7 працэнта) пасля росту ў красавіку на $337,9 млн (на 4,9 працэнта). "Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у маі ў асноўным абумоўлены купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт", - растлумачылі ў Нацбанку. У маі 2021 года ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $132 млн. Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш як $6 млрд. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.