Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.07.2021

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 75 раёнах Беларусі

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 75 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі. Забарона ўведзена ў двух раёнах Мінскай вобласці (Бярэзінскім і Крупскім), а таксама ў васьмі раёнах Магілёўскай вобласці (Магілёўскім, Шклоўскім, Бялыніцкім, Быхаўскім, Круглянскім, Слаўгарадскім, Чавускім і Чэрыкаўскім). Абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Гродзенскай і Віцебскай (акрамя Браслаўскага) абласцей. Акрамя таго абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 11 раёнах Гомельскай вобласці (Хойніцкім, Брагінскім, Акцябрскім, Жлобінскім, Буда-Кашалёўскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Светлагорскім і Чачэрскім). Што датычыцца Мінскай вобласці, абмежаванні ўведзены ў 17 раёнах: Барысаўскім, Вілейскім, Валожынскім, Дзяржынскім, Клецкім, Любанскім, Мінскім, Маладзечанскім, Нясвіжскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Смалявіцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Стаўбцоўскім, Уздзенскім і Чэрвеньскім. На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта , з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.