Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.05.2020

Увядзенне поўнай платы за ацяпленне і газ для не занятых у эканоміцы пераносіцца на 1 мая 2021 года

Увядзенне поўнай платы за ацяпленне і газ для працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, пераносіцца на 1 мая 2021 года. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 23 красавіка 2020 года нумар 252 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. Газазабеспячэнне, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў, і цеплазабеспячэнне з 1 мая 2021 года будуць аплачвацца па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне гэтых паслуг. Раней увядзенне аплаты па поўных тарыфах было прадугледжана з 1 мая бягучага года. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.