Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.09.2020

Што павязуць на свята беларускага пісьменства ў Бялынічы нашы землякі

Што тычыцца прэзентацыі новых выданняў, то радуе, што на свяце таксама будзе што паказаць гродзенскім пісьменнікам і паэтам.  І ваўкавыскім у тым ліку. Дарэчы, Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў ужо многія гады ўзначальвае наша зямлячка Людміла Кебіч, якая нарадзілася і вырасла ў гарадскім пасёлку Краснасельскім. Яна і паведаміла аб праграме, якую павязуць у Бялынічы нашы землякі. Гэтую праграму назвалі “Край, дзе пачаўся мой лёс”. У яе ходзе плануецца прачытаць лепшыя паэтычныя і празаічныя творы пра малую радзіму і Гродзеншчыну. А таксама праспяваць песні, якія напісаны гродзенскімі аўтарамі. Іх выканаюць сама Людміла Кебіч і Андрэй Татур. Тры кнігі выйшлі ў дзіцячай пісьменніцы Ганны Скаржынскай-Савіцкай. Убачылі свет паэтычныя зборнікі Мікалая Іваноўскага. Дарэчы, Мікалай Іваноўскі — жыхар Ваўкавыскага раёна. Ён плануе прадставіць байкі і вясёлыя вершы, сабраныя ў адным паэтычным зборніку, і лірычныя вершы, сабраныя ў другім. Яшчэ адзін наш зямляк — Георгій Кісялёў, прывязе на свята пісьменства зборнік паэзіі “Поединок”. Людміла Шаўчэнка, ураджэнка Гродзеншчыны, прывязаная да Ваўкавыска амаль дваццаццю гадамі працы ў бібліятэцы, — свае цудоўныя вершы. Прыедуць у Бялынічы са свімі творамі і многія іншыя творчыя людзі з Прынёманскага краю. Мяркуецца прэзентаваць прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне паэтычны зборнік “Память огненных лет”. У яго ўвайшлі творы трох творчых аб’яднанняў — обласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама клубаў “Надзея” і “Три свечи”. У працяг серыі “Зоркі гро­дзенскага спорту” сёлета выйшлі кнігі Ірыны Фамянковай, (прысвечана абласному дыспансеру спартыўнай медыцыны), і Георгія Кісялёва — пра Алену Валчэцкую. На пляцоўцы выдавецтва “Народная асвета” будуць таксама ладзіцца прэзентацыі і аўтограф-сесіі. У тым ліку кнігу “Бэрак, Бэрак, дай цукерак”, якая днямі пабачыць свет, прадставіць Людміла Кебіч. — Гэта зборнік вершаў для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту пра беларускіх міфалагічных герояў, сярод якіх Бабай, Баюн, Лізун, Хабёр, Лясун, Жыцень і іншыя, — расказала аўтарка. — Выданне зроблена ў дапамогу настаўнікам, выхавацелям і баць­кам. Словам, на свяце будуць навінкі і самыя цікавыя кнігі. Штогод Гродзенскае аддзяленне СПБ прэзентуе іх прыблізна паўтара дзясятка. — Хацелася б, каб гэтая па­дзея кранула ўсіх жыхароў і гасцей краіны. Свята каштуе таго, каб яго наведаць і для таго, каб угледзець яркія славутасці гэтага цудоўнага краю. У прыватнасці, абраз Божай Маці Бялыніцкай, наведаць унікальны для Беларусі музей, у якім можна паслухаць арганную музыку. Безумоўна, пагутарыць з цікавымі людзьмі, прадстаўнікамі навуковых, творчых колаў, пісьменніцай сферы Беларусі, — выказаў сваю думку намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі. Дарэчы, свята, якое збіраюцца наладзіць праз год, напланавана правесці ў Капылі. Гэтаму гораду аддадуць эстафету бялынічане. Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".