Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.02.2021

Рост ВУП і развіццё рэгіёнаў - міністр эканомікі аб планах на пяцігодку

Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў расказаў аб планах Беларусі на пяцігодку па росце ВУП і развіцці рэгіёнаў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА. Плануецца, што ВУП Беларусі павінен вырасці да 2025 года на 21,5 працэнта. "Мы заўсёды павінны ставіць высокую планку, каб дацягвацца да яе. І я не хацеў бы сказаць, што гэта звышвысокія планы. Сярэднесусветны тэмп росту ВУП - каля 3-5 працэнтаў у розных дзяржавах. Калі паглядзець на нашу эканоміку, у планах на будучую пяцігодку рост на 4-4,5 працэнта у год. Такую планку мы павінны асіліць. Для гэтага выбудоўваецца адпаведная праграма росту", - сказаў Аляксандр Чарвякоў. Міністр закрануў і тэму рэгіянальнага развіцця. "У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця адзін з прыярытэтаў - моцныя рэгіёны. Эканоміка фарміруецца людзьмі на рабочых месцах. Чым больш эфектыўнымі будуць рабочыя месцы ў рэгіёнах, чым вышэйшай будзе прадукцыйнасць, тым больш прывабнымі яны будуць для нашых людзей. Таму першая задача - стварыць умовы для з'яўлення ў рэгіёнах прадпрыемстваў з высокапрадукцыйнымі рабочымі месцамі, з пэўным узроўнем заработнай платы. Гэта першы фактар для таго, каб знівеліраваць міграцыю з рэгіёнаў у Мінск і іншыя вялікія гарады або за мяжу", - адзначыў ён. Другі важны момант - умовы для жыцця ў рэгіёнах. "У гэтым годзе мы плануем распрацаваць стандарты камфортнага пражывання. Гэта не мінімальныя сацыяльныя стандарты, гэта іншы ўзровень камфорту. Мы прааналізуем нашы папярэднія захады (аграгарадкі, вёска будучага) для выпрацоўкі гэтых стандартаў. Вядома, неабходна пэўная інфраструктура", - падзяліўся планамі Аляксандр Чарвякоў. Міністр таксама ацаніў уплыў лічбавізацыі на занятасць насельніцтва. "Лічбавізацыя, якую мы будзем укараняць практычна на ўсіх прадпрыемствах, нясе пэўныя рызыкі па скарачэнні работнікаў. Ужо сёння мы павінны думаць, чым будзем займаць гэтых людзей. Структура рабочых прафесій будзе трансфармавацца: колькасць занятых фізічнай працай будзе змяншацца, інтэлектуальнай - павялічвацца. Таму адзін з прыярытэтаў, які мы заклалі ў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця, - інтэлектуальная Беларусь. Мы павінны ўжо сёння фарміраваць пласт работнікаў, якія будуць займацца абслугоўваннем робатаў, праграмаваннем і іншай інтэлектуальнай працай", - падкрэсліў ён. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.