Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.07.2020

Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, уключаючы медыкаў за барацьбу з COVID-19, удастоены дзяржузнагарод

Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Указам нумар 287 зацверджана рашэнне аб узнагароджанні ордэнамі, медалямі і прысуджэнні ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва, арганізацыю і аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння. Ордэна Пашаны ўдастоены галоўны ўрач Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы Таццяна Кавалёва, загадчыца мікрабіялагічнай лабараторыі, урач-бактэрыёлаг Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Леўшына і загадчыца лабараторыі грыпу і грыпападобных захворванняў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталля Шмялёва. Медалём "За адзнаку ў воінскай службе" ўзнагароджаны начальнікі інфекцыйных аддзяленняў - урачы-інфекцыяністы дзяржаўных устаноў "432 ордэна Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" Кірыл Дубавец і "1134 ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" Леанід Яўменьчыкаў. Вялікая група работнікаў розных устаноў аховы здароўя і адукацыі ўдастоена медаля "За працоўныя заслугі". Званне "Народны ўрач Рэспублікі Беларусь" прысвоена загадчыку кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігару Карпаву, "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь" - урачу анестэзіёлагу-рэаніматолагу 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Я.У.Клумава Дзмітрыю Бычкоўскаму і ўрачу-пульманолагу Гомельскай абласной туберкулёзнай клінічнай бальніцы Таццяне Шабушовай. Прэзідэнт таксама падпісаў указ нумар 290 аб узнагароджанні прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны і ўмацаванне грамадскага парадку, удасканаленне падатковай сістэмы, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, развіццё ветэранскага руху, нафтавай прамысловасці і чыгуначнага транспарту, заслугі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, навукі, адукацыі, спорту, эстраднага мастацтва і культуры. Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Васіль Галь і начальнік Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Юрый Шаплаўскі. Міліцыянер групы затрымання Стаўбцоўскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Андрэй Талстой удастоены медаля "За выратаванае жыццё". Заслугі ваеннаслужачых, пагранічнікаў, супрацоўнікаў Следчага камітэта адзначаны медалямі "За адзнаку ў воінскай службе", "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы", "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку". Ордэнам Пашаны і медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны прадстаўнікі ветэранскага руху, прадпрыемстваў прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, жыллёва-камунальнай сферы, супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах, Беларускай чыгункі, Следчага камітэта, спартсмены. Прадстаўнікі сферы мастацтва і адукацыі ўдастоены медаля Францыска Скарыны. Ганаровае званне "Народны артыст Беларусі" прысвоена салістам Маладзёжнага тэатра эстрады Іне Афанасьевай і Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Уладзіміру Громаву. Указам таксама прысвоены званні заслужаных дзеячаў прадстаўнікам розных сфер. Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнні аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19 яна аб'яўлена групе з 25 урачоў устаноў аховы здароўя і работнікаў медыцынскіх універсітэтаў. Прадстаўнікі Нацыянальнага статыстычнага камітэта і рэгіянальных статыстычных упраўленняў удастоены Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне перапісу насельніцтва ў 2019 годзе, а таксама ў рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы статыстыкі. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.