Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
09.07.2021

Парадак уезду ў Расію для грамадзян Беларусі змяняецца з 10 ліпеня

У сувязі з прыняццем пастановы галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 2 лiпеня 2021 года нумар 17 зменены правілы ўезду замежных грамадзян на тэрыторыю Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый. "Грамадзянам дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Таджыкістана з 10 ліпеня, а грамадзянам Азербайджана, Малдовы, Узбекістана, Туркменістана - з 1 верасня пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы Расійскай Федэрацыі неабходна будзе пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання матэрыялу, адабранага не раней чым за тры каляндарныя дні да прыбыцця на тэрыторыю Расіі, на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЛР) з выкарыстаннем мабільнага дадатку "Падарожнічаю без COVID-19", - адзначылі ў прэс-службе. У Мінтрансе просяць улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездак у Расію. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.