Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.09.2020

Падарожжа праз стагоддзі - як Бялынічы Дзень пісьменства святкавалі

Фестываль кнігі і прэсы, тэматычныя пляцоўкі кожнага раёна Магілёўскай вобласці, гандлёвыя рады, якія расцягнуліся на некалькі кіламетраў, канцэртныя выступленні і добры настрой - так Бялынічы правялі Дзень беларускага пісьменства, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Увесь цэнтр горада ператварыўся ў вялікую пешаходную плошчу. Адзін з важных момантаў свята - фестываль кнігі і прэсы, тут госці свята маглі не толькі азнаёміцца з кніжнымі навінкамі Беларусі, але і набыць упадабанае выданне. Цэнтрам прыцягнення для дзяцей і дарослых стаў друкарскі двор - кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў якасці кнігадрукара з мінулага. Паводле слоў мясцовай жыхарскі Святланы, тут можна даведацца шмат новага. "Для дзяцей гэта сапраўдныя прыгоды, а дарослыя могуць даведацца, як нашы продкі друкавалі першыя кнігі. Я паспрабавала - магу вам сказаць, што зрабіць адну такую старонку вельмі цяжка", - адзначае Святлана. На фестываль у Бялынічы з'ехаліся рамеснікі з усёй вобласці і іншых рэгіёнаў. Адзенне і ўпрыгажэнні ручной работы, прадметы побыту, разнастайныя тэматычныя сувеніры. Сваю прадукцыю прадставілі тут вядучыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці рэгіёна: малочная і мясная прадукцыя, хлебабулачныя вырабы, салодкія ласункі і шмат іншага. Прыехалі на Дзень пісьменства ў Бялынічы і прамысловыя прадпрыемствы вобласці - тут яны не толькі прэзентавалі сваю прадукцыю, але і расказвалі пра гісторыю развіцця іх заводаў і арганізацый. Кожны рэгіён Магілёўскай вобласці прыняў удзел у тэматычным блоку "Лёс зямлі маёй праз слова". Тут прадстаўлена развіццё Магілёўскай вобласці з часоў Спірыдона Собаля і да сучасных друкаваных выданняў. Так, Музей гісторыі Магілёва прывёз невялікую выставачную экспазіцыю, дзе размясціліся карціны і кнігі, сярод якіх статут ВКЛ. Круглянскі раён паказаў гасцям Дня пісьменства экспанаты з музея СССР. А дэлегацыя Слаўгарадскага раёна правяла тэатралізаваны паказ, дзе расказалі пра гісторыю свайго раёна і яго сучаснае жыццё. Таксама расказалі пра сваю дзейнасць установы культуры і адукацыі Магілёўскай вобласці. Свята атрымалася вельмі яркім і цікавым. Тут 6 верасня было шмат гасцей з усёй Беларусі. Прыехалі на свята і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. Завяршыўся Дзень пісьменства ў Бялынічах вялікім святочным канцэртам, дзе выступілі зоркі эстрады і заслужаныя калектывы Беларусі: Анатоль Ярмоленка, Алёна Ланская, Вольга Плотнікава, Аляксандр Саладуха, Аляксей Хлястоў, Руслан Аляхно, "Песняры" і іншыя. Святочны дзень завяршыўся яркім салютам. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.