Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.04.2021

Новыя кадры ў сістэме МУС і мясцовай вертыкалі - Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Астрэйку Аляксандра Вячаслававіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама; Шулякоўскага Алега Мікалаевіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама; Разянкова Дзмітрыя Юр'евіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама; Гусачэнку Сяргея Аляксандравіча - першым намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі; Прымшыца Дзмітрыя Вітольдавіча - намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Валяватага Юрыя Мікалаевіча - першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама; Курленкі Дзяніса Мікалаевіча - намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама; Захарчука Дзмітрыя Іванавіча - старшынёй Воранаўскага райвыканкама; Бобыра Ігара Міхайлавіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна; Бурака Аляксандра Андрэевіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі; Саўчука Віктара Уладзіміравіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Беластоку (Рэспубліка Польшча); Іглікава Аляксея Аляксеевіча - старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці; Курмана Івана Іванавіча - кіраўніком спраў Гродзенскага аблвыканкама. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.