Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.07.2021

Лукашэнка пра санкцыі: мы вытрымаем і будзем развівацца, гэта не пытанне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Расія разам могуць эфектыўна процістаяць санкцыйнаму націску звонку. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адно з галоўных пытанняў, якім неабходна займацца, гэта эканоміка, паколькі не толькі ў адносінах да Беларусі, але і Расіі ўводзяць або прадаўжаюць санкцыі. Тым не менш Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што краіны вытрымаюць гэты ўдар. "Як я некалі і гаварыў, няма чаго нам наконт гэтага перажываць. Мы ўсё ж такі эканоміцы ўдзяляем больш увагі, чым у СССР, мы людзей глядзім больш. Мы вытрымаем. Нават не вытрымаем - мы будзем развівацца. Гэта не пытанне. Сёння не атрымаецца манапалізаваць міжнародны парадак дня і націснуць на нас. Не атрымаецца! Свет змяніўся", - падкрэсліў беларускі лідар. "Усе сябры добрыя, але мы сваім розумам павінны жыць, як у нас гэта і атрымлівалася", - дадаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка назваў радасным той факт, што расце тавараабарот Беларусі і Расіі. "Нягледзячы ні на якія вірусы, як вы сказалі, звонку ў адносінах да Беларусі і Расіі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён згадзіўся з тым, што любыя санкцыі - гэта магчымасці: "З таго часу, як Расія перш за ўсё трапіла пад так званыя санкцыі, вы ўсё ж такі імпартазамяшчэнне правялі значнае. Асабліва ў сельскай гаспадарцы. Цяпер гэта ўжо праз 2-3 гады відаць. Гэта відавочны факт". "Зразумела, што наша эканоміка вельмі сур'ёзна прывязана да расійскай. Мы захавалі многія кааперацыйныя адносіны з Расіяй, не пайшлі тым шляхам, як іншыя рэспублікі, асабліва наша паўднёвая рэспубліка. Мы не рвалі сувязі. Захавалі наогул ўсю прамысловасць, а дзе-нідзе і дабавілі, таксама дзякуючы інвестыцыям Расійскай Федэрацыі", - сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў фінансавых адносінах Беларусі заўсёды было няпроста. "Вы разумееце, чаму. І тут падтрымка была вельмі сур'ёзная з боку Расіі. Але мы свята стараемся выконваць свае абавязацельствы па крэдытах, якія выдадзены, і будзем іх выконваць, чаго б нам ні каштавала", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Што датычыцца заходніх санкцый, Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што пасля чарговай іх хвалі вядзецца дыверсіфікацыя ў эканоміцы, аднак па шэрагу напрамкаў аб'ёмы гандлю з Еўрасаюзам і ў былыя гады былі зусім невялікімі. Напрыклад, для трапіўшых пад санкцыі МАЗа і БЕЛАЗа гэта $3,3 млн і $4 млн. "Мы працуем на сваіх рынках, як гэта было. Дзякуючы таму, што мы не парвалі сувязі, нам удаецца ў гэты вельмі складаны час неяк карабкацца ў эканоміцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, справа нават не ў санкцыях, а ў тым, што сусветная эканоміка ў цэлым сур'ёзна прасела і ўсе краіны адчуваюць гэты ўплыў. "Мы вытрымаем", - упэўнены беларускі лідар. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.