Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.11.2020

Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў распараджэнне нумар 212рп "Аб падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У адпаведнасці з дакументам створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу. Аргкамітэт узначаліць прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. У распараджэнні - даручэнні аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму ўтварыць тэрытарыяльныя арганізацыйныя камітэты па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу. Згодна з дакументам, вынікі грамадскага абмеркавання актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны будуць прадстаўлены ў рэспубліканскі арганізацыйны камітэт да 20 лістапада гэтага года. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.