Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
08.06.2021

Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі аб мерах па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі нумар 1 "Аб мерах па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь", падрыхтаваную па выніках праведзенага 18 мая 2021 года пасяджэння Савета бяспекі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. На гэтым пасяджэнні разглядаліся пытанні, звязаныя з павышэннем ролі Савета бяспекі як калегіянальнага каардынацыйна-палітычнага органа ў справе абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі, падтрымання грамадзянскага міру і згоды ў краіне, процідзеяння экстрэмізму і барацьбы з тэрарызмам. Ураду дадзена даручэнне падрыхтаваць праект закона, які прадугледжвае змяненне законаў Беларусі "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным палажэнні", у мэтах стварэння дадатковых умоў для прадухілення і нейтралізацыі рызык, выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы. Акрамя таго, на пасяджэнні адобраны праект новага палажэння аб Савеце бяспекі. Пасля зацвярджэння ўказам кіраўніка дзяржавы гэты дакумент уступіць у сілу і будзе апублікаваны. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.