Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.04.2021

Лукашэнка назначыў новых начальнікаў міліцыі ў Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых начальнікаў міліцыі ў Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама назначаны Аляксандр Астрэйка. Раней ён займаў пасаду начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама. УУС Брэсцкага аблвыканкама ўзначаліў Алег Шулякоўскі, які да гэтага займаў пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама - начальніка крымінальнай міліцыі. Пасаду начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама заняў Дзмітрый Разянкоў. Да гэтага часу ён быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама - начальнікам крымінальнай міліцыі. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.