Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.11.2020

Лукашэнка: мы рашуча абараняем інтарэсы большасці грамадзян, якія прагаласавалі за адзіную Беларусь

Беларуская ўлада рашуча абараняе інтарэсы большасці грамадзян, якія прагаласавалі за адзіную краіну і выступаюць за незалежную і ўстойлівую дзяржаву. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Беларусь перажывае няпросты перыяд, звязаны з абаронай свайго суверэнітэту, захаваннем стабільнай унутранай абстаноўкі і паглыбленнем грамадскага дыялогу. Паводле яго слоў, калейдаскоп падзей гэтага года стаў экзаменам не толькі для дзеючай улады, але і для ўсяго беларускага грамадства. "Як кіраўнік дзяржавы адказна заяўляю, што мы можам эфектыўна процістаяць знешнім выклікам і пагрозам, забяспечыць унутрыпалітычную стабільнасць, не дапусціць грамадзянскага расколу і самавольства асобных радыкальных элементаў. Мы рашуча абараняем інтарэсы большасці грамадзян, якія прагаласавалі за адзіную Беларусь і выступаюць за незалежную і ўстойлівую дзяржаву", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт не сумняваецца, што беларусы маюць жаданне, волю і неабходны інструментарый для аднаўлення стабільнасці ў грамадстве на аснове балансу інтарэсаў, захавання спакойнага і бяспечнага жыцця. "Мы гатовы да ўзаемадзеяння з усімі нашымі замежнымі партнёрамі, абмеркавання любых пытанняў супрацоўніцтва, уключаючы абмен думкамі аб сітуацыі ў Беларусі. Але толькі пры ўмове ўліку інтарэсаў бакоў і неўмяшання ва ўнутраныя справы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.