Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.05.2021

Лукашэнка: аб'яднаўшы намаганні, працавітасць, волю і інтэлект, мы зможам процістаяць любым пагрозам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Першамаем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Сёння мы славім людзей працы, адзначаем поспехі лепшых прадпрыемстваў, калектываў, асобных цэхаў і брыгад, ушаноўваем ветэранаў. Беражом гэту традыцыю як даніну павагі пакаленням, якія здзяйснялі працоўныя подзвігі на карысць Айчыны. Прадаўжаем пачаты імі адзіны правільны і правераны часам шлях да працвітання роднай зямлі і дабрабыту народа. Шлях штодзённай працы - карпатлівай, сумленнай і стваральнай", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за апошнюю чвэрць стагоддзя Беларусь шмат чаго дасягнула: наведзены парадак на зямлі, зроблены цудоўныя дарогі, захаваны і мадэрнізаваны вытворчасці, узведзена атамная станцыя. І як вынік - пабудавана чыстая, утульная, камфортная краіна. "Упэўнены, што разам, аб'яднаўшы творчыя намаганні, працавітасць, волю і інтэлект, мы зможам процістаяць любым выклікам і пагрозам, вырашыць усе задачы сучаснага парадку дня", - падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пажадаў беларусам мірнага неба, здароўя, шчасця і новых прафесійных здзяйсненняў. Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Першамаем Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Першамаем. Сёння мы славім людзей працы, адзначаем поспехі лепшых прадпрыемстваў, калектываў, асобных цэхаў і брыгад, ушаноўваем ветэранаў. Беражом гэту традыцыю як даніну павагі пакаленням, якія здзяйснялі працоўныя подзвігі на карысць Айчыны. Прадаўжаем пачаты імі адзіны правільны і правераны часам шлях да працвітання роднай зямлі і дабрабыту народа. Шлях штодзённай працы - карпатлівай, сумленнай і стваральнай. За апошнюю чвэрць стагоддзя мы шмат чаго дасягнулі: навялі парадак на зямлі, зрабілі цудоўныя дарогі, захавалі і мадэрнізавалі вытворчасці, узвялі ўласную атамную станцыю. Пабудавалі чыстую, утульную, камфортную краіну. Упэўнены, што разам, аб'яднаўшы творчыя намаганні, працавітасць, волю і інтэлект, мы зможам процістаяць любым выклікам і пагрозам, вырашыць усе задачы сучаснага парадку дня. Шчыра жадаю беларусам мірнага неба, здароўя, шчасця і новых прафесійных здзяйсненняў. Аляксандр Лукашэнка Па матэрыялах сайта БЕЛТА.