Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.09.2020

Качанава: на дэпутацкі корпус усіх узроўняў ускладзены сур'ёзныя і адказныя задачы

На дэпутацкі корпус усіх узроўняў сёння ўскладзены сур'ёзныя і адказныя задачы, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час нарады са старшынямі раённых Саветаў дэпутатаў Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Павітаўшы ўдзельнікаў нарады, Наталля Качанава адразу ж адзначыла, што такія сустрэчы павінны стаць традыцыйнымі, і расказала, што ў шэрагу абласцей яны прайшлі ўжо. "Савет Рэспублікі - гэта орган тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і нам важна ведаць, чым сёння жывуць людзі ў рэгіёнах, якая там сацыяльна-эканамічная і грамадска-палітычная сітуацыя для таго, каб тут прымаць правільныя рашэнні, распрацоўваць законапраекты, запатрабаваныя часам", - падкрэсліла спікер. Наталля Качанава зрабіла асаблівы акцэнт на тым, што сёння на Савет Рэспублікі, таксама як і на дэпутацкі корпус усіх узроўняў, ускладзены вельмі сур'ёзныя і адказныя задачы. Дэпутаты мясцовых Саветаў знаходзяцца бліжэй за ўсё да людзей. І таму якасць і ўмовы жыцця насельніцтва шмат у чым залежаць ад работы, якая праводзіцца органамі мясцовага кіравання і самакіравання. "Сёння вы - тая сіла, якая можа эфектыўна і аператыўна вырашаць многія праблемы людзей у рэгіёнах", - упэўнена старшыня Савета Рэспублікі. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.