Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.06.2021

Чарвякоў: у кожнага рэгіёна павінен быць свой унікальны брэнд

У кожнага рэгіёна павінен быць свой унікальны брэнд. Аб гэтым сёння заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў на пасяджэнні Полацкага райвыканкама ў час абмеркавання праекта комплексу мер па развіцці Полацкага раёна на перыяд да 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі. "У мінулай пяцігодцы мы адышлі ад агульнага планавання развіцця рэгіёнаў. У кожнага раёна павінна быць свая дарожная карта, свой эканамічны шлях з улікам асаблівасцей і спецыфікі развіцця. Размова ідзе аб прамысловых магчымасцях, геаграфічным размяшчэнні, чалавечым патэнцыяле канкрэтнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі і многіх іншых фактарах", - падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў. У Полацкага раёна ёсць свае ўнікальныя магчымасці, якім неабходна задаць маштабны вектар развіцця. Распрацаваны комплекс мер мае мэтавы характар і накіраваны на раскрыццё турыстычнага і гісторыка-культурнага патэнцыялу рэгіёна, а таксама на стварэнне камфортных умоў для жыцця насельніцтва і знаходжання турыстаў. Паводле слоў міністра, перспектывы развіцця турызму ў Полацкім раёне абмяркоўваюцца не першы год. "Меры, прадугледжаныя дакументам, стануць штуршком для запуску брэнда Полацкага рэгіёна як турыстычнага і гісторыка-культурнага цэнтра. Дзякуючы комплекснай і паслядоўнай рабоце з'явіцца інфраструктура і новыя рабочыя месцы, палепшыцца якасць пітной вады, павысіцца даступнасць медыцынскай дапамогі і адукацыі. Такія падыходы да стварэння пазнаваемага ўласнага рэгіянальнага аблічча неабходна экстрапаліраваць на кожны раён краіны", - сказаў ён. Комплекс мер уключае больш за 80 мерапрыемстваў. На яго рэалізацыю, як адзначыў Аляксандр Чарвякоў, у цэлым неабходна каля Br260 млн. Распрацоўка гэтага дакумента вялася сумесна з Мінфінам, Міністэрствам спорту і турызму, Мінкультуры, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш. Прадстаўнікі гэтых ведамстваў сёння прынялі ўдзел у пасяджэнні Полацкага райвыканкама. Па выніках абмеркавання комплексу мер і наступнай дапрацоўкі плануецца яго зацвярджэнне на ўзроўні ўрада. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.