Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 40 раёнах Беларусі

13.09.2024
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 40 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні ўведзены па ўсёй Гродзенскай вобласці, а таксама амаль па ўсёй тэрыторыі Мінскай (акрамя Мядзельскага і Лагойскага раёнаў). Такія меры дзейнічаюць таксама ў Акцябрскім, Калінкавіцкім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.