Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Прыём грамадзян аддзелам ЗАГС

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта (далей – ЗАГС) працуе па заяўным прынцыпе "адно акно". Прыём грамадзян ажыццяўляецца штодзённа.

Па асабістых пытаннях прыём грамадзян начальнікам аддзела загс ажыццяўляецца кожную сераду з 08.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00. Тэлефон  6 39 14.

Аддзел ЗАГС ажыццяўляе прыём грамадзян па папярэднім запісе па  тэлефонах (8 01512) 6 39 13, 6 39 14, а таксама пры асабістым наведванні аддзела ЗАГС. 

Аддзел ЗАГС ажыццяўляе прыём тэлефонных заявак грамадзян на падрыхтоўку даведак з наступнай выдачай пры асабістым звароце ў аддзел ЗАГС  па  тэлефонах (801512) 6 39 13. Даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу выдаюцца толькі па зарэгістраваных  пісьмовых заявах грамадзян.

Па жаданні грамадзян можа праводзіцца:

o          урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу ў нядзельныя дні;

o          урачыстая рэгістрацыя нараджэння дзіцяці;

o          урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу і нараджэння па індывідуальным сцэнарыі;

o          урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу з выездам да месца правядзення  вяселля;

o          урачыстае ўшаноўванне юбіляраў сумеснага жыцця.

© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.