Афіцыйны сайт
17 кастрычніка 2017

З нараджэннем маленькага цуду!

16 кастрычніка ў Ваўкавыскім радзільным доме ўшаноўвалі жанчын, якія сталі мамамі 14 кастрычніка - у Дзень маці. У гэты дзень нарадзілася чатыры хлопчыкі.

 Шчаслівымі маці ў гэты дзень сталі: Юлія Бурава, Раіса Вішнеўская, Марына Мароз, а Таццяна Цімашэнка - у чацвёрты раз. Усім парадзіхам былі ўручаны падарункі, а таксама сказаны цёплыя і пяшчотныя словы ў іх адрас, а малышам пажадалі расці здаровымі і моцнымі. 

З падарункамі на гэтую сустрэчу прыйшлі прадстаўнікі ААТ «Беллакт», Беларускага Чырвонага крыжа, ГА «Беларускі саюз жанчын».

 Таксама словы віншавання прагучалі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сягодніка, галоўнага ўрача Ваўкавыскай ЦРБ Аляксандра Наруты, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяны Газізавай.