Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.05.2021

Раённы фестываль-конкурс сямейнай творчасці «Сваякі запрашаюць!» пройдзе ў Доме культуры аграгарадка Юбілейны

Арганізатар конкурсу — раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці — запрашае таленавітыя і творчыя сямейныя калектывы: дуэты, трыа, квартэты, ансамблі, — прыняць удзел у мерапрыемстве. Заяўкі прымаюцца да 21 мая на адрас: г. Ваўкавыск, вул. Кузняцова, дом 3, альбо на электронную пошту rmcnt-volk@mail.ru. Даведкі па тэлефонах: 8 (01512) 2-75-00, 5-12-79.

Жадаючых акунуцца ў вялікае свята сямейнай творчасці чакаем 23 мая а 12 гадзіне ў Доме культуры аграгарадка Юбілейны.