Афіцыйны сайт
9 кастрычніка 2017

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь аб'явіла конкурс на лепшыя апавяданне, верш і малюнак, прысвечаныя 100-годдзю Узброеных Сіл Беларусі

Яго мэта - фарміраванне ў грамадзян Рэспублікі Беларусь патрыятычнай свядомасці, высокіх духоўна-маральных якасцяў, захаванне і прапаганда традыцый Узброеных Сіл, умацаванне іміджу ваеннага ведамства. 

Прыняць удзел у конкурсе могуць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, падаўшы заяўку ў журы ў адвольнай форме. Работы па намінацыях «Лепшае апавяданне аб Узброеных Сілах», «Лепшы верш аб Узброеных Сілах», «Лепшы малюнак аб Узброеных Сілах» прымаюцца з кастрычніка 2017 года па студзень 2018 года. Пры афармленні конкурсных работ указваюцца: прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку (калі такое маецца) аўтара, назва работы, паштовы адрас, нумар кантактнага тэлефона аўтара і назва ўстановы адукацыі. Матэрыялы, дасланыя на конкурс, не рэцэнзуюцца. 

Аўтары лепшых работ будуць адзначаны дыпломамі I, II і III ступені з прысваеннем звання лаўрэата, а таксама памятнымі сувенірамі ад міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Узнагароджанне пераможцаў будзе праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 

Конкурсныя работы накіроўваць на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 3, дзяржаўная культурна-забаўляльная ўстанова «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» (з пазнакай «На конкурс»). Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 297-18-65, 297-19-43.