Афіцыйны сайт
2 кастрычніка 2017

Кніжным фестываль у Гродне на тэрыторыі старо­га замка

22 верасня ў Гродне на тэрыторыі старо­га замка ўпершыню праходзіў фестываль кні­гі, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Свае экспазіцыі прадставілі вядучыя выдавецтвы краіны, рэдакцыі срод­каў масавай інфармацыі, друкарні.

Ваўкавыская раённая бібліятэка таксама прыма­ла ўдзел у гэтым знакавым мерапрыемстве. Была прадстаўлена кніжна-лялечная экспазіцыя «Літара­турныя героі — лялькі», якую складалі лепшыя кнігі з фондаў бібліятэкі і аўтарскія лялькі Надзеі Развадоўскай: паштальён Печкін, Шапакляк, Баба- Яга, Цмок, Царэўна Жаба, Снежная Каралева, Салоха і іншыя. Сімвал нашага горада — роставая лялька Воўк — праводзіла літаратурныя экспрэс-вік­тарыны для шматлікіх наведвальнікаў фестывалю, якія з задавальненнем рабілі фотаздымкі на памя­ць на фоне нашай экспазіцыі і ў кампаніі з ваўком.

Маляўніча былі аформлены «дзіцячая», «моладзевая» і «гістарычная» пляцоўкі. Выступалі гродзенскія пісьменнікі, праводзіліся майстар-класы, гульні і забавы на любы густ. Госці з Літвы, Польшчы, Расіі з задавальненнем наведвалі разна­стайныя выставы. У рамках фестывалю былі пад­ведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшую самаробную кнігу і ўручаны ўзнагароды пераможцам. Завяршэннем мерапрыемства стала творчая сустрэча з папулярнымі беларускімі пісьменніцамі Наталляй Батраковай і Тамарай Лісіцкай — «Гутарка пра жыццё».

Такія мерапрыемствы не толькі дораць масу яркіх уражанняў і станоўчых эмоцый, але вельмі карысныя ў прафесійным плане. Заўсёды цікава пагутарыць з калегамі, падзяліцца сваімі напра­цоўкамі, запазычыць штосьці карыснае ў іншых.