Афіцыйны сайт
3 кастрычніка 2017

Ідэолагі Гродзеншчыны за «круглым сталом»

 У Лідзе адбыўся круглы стол на тэму "Арганізацыйныя інавацыі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа" За "круглым сталом" сабраліся прадстаўнікі Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК і начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў вобласці. 
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка і намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк. Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Раманія Скамарошка праінфармавала прысутных аб практыцы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК па вырашэнню сацыяльна значных праблем.

 Аб сацыяльным маркетынгу і піяры ў дзейнасці Чырвонага Крыжа распавяла намеснік старшыні ГАА БТЧК Іна Сіцько. За круглым сталом таксама падымаліся такія пытанні, як арганізацыя догляду хворых на хаце з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій, валанцёрскі менеджмент, фандрэйзінг грамадскай арганізацыі, удзел у міжнародных праграмах і іншыя. - падобныя «круглыя сталы» для кіраўнікоў розных катэгорый, грамадскасці арганізуюцца штоквартальна - адзначыла Рамаія Скамарошка, - у гэты раз - у Лідзе. Лідская раённая арганізацыя БТЧК - адна з найбуйнейшых у рэгіёне, працуе ў цесным узаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады і мае велізарны патэнцыял для развіцця сваёй дзейнасці. 

Такія сустрэчы даюць магчымасць абмяркоўваць і знаходзіць шляхі сумеснага вырашэння грамадскіх праблем.