Афіцыйны сайт
5 кастрычніка 2017

Добраахвотная акцыя "Чысты лес" пройдзе ў ДЛГУ "Ваўкавыскі лясгас" 7-га кастрычніка.

Добраахвотная акцыя "Чысты лес" пройдзе ў ДЛГУ "Ваўкавыскі лясгас"  7-га кастрычніка. Дадзеная акцыя заклікана садзейнічаць навядзенню парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванню лясоў, прыцягненню ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лесу. ДЛГУ "Ваўкавыскі лясгас" запрашае ўсіх неабыякавых да лёсу беларускага лесу прыняць удзел у дадзенай акцыі.

 Усім жадаючым прыняць удзел у гэтым высакародным мерапрыемствы неабходна звяртацца ў бліжэйшае лясніцтва па месцы жыхарства або ў лясгас па тэлефоне 41397.