Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.03.2020

Анатоль Альховік з Лозаў — адзін з найлепшых старастаў Гродзеншчыны

Гродзенская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў падвяла вынікі конкурсу сярод органаў мясцовага самакіравання ў 2019 годзе.

Асноўным крытэрыем стала работа з насельніцтвам па месцы жыхарства. Таксама ўлічвалася добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый, правядзенне суботнікаў і розных конкурсаў-аглядаў, свят мікрараёнаў, абсталявання дзіцячых гульнявых пляцовак, фізкультурна-аздараўленчыя і культурна-масавыя мерапрыемствы, работа з дзецьмі і падлеткамі.

Фіналістамі ў вобласці сталі 64 сельскія Саветы, 79 старастаў і старэйшын вёсак і аграгарадкоў. Пераможцамі сярод сельсаветаў названы Гудзевіцкі Мастоў­скага раёна, Гервяцкі — Астравецкага, Жалудоцкі — Шчучынскага, Міжэвіцкі — Слонімскага, Абухаўскі — Гродзенскага і Шчорсаўскі — Навагрудскага раёнаў. А сярод шасці старастаў у лік пераможцаў патрапіў і наш зямляк Анатоль Альховік, які з’яўляецца старастам вёскі Лозы.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".