Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.07.2021

Паступленні ў бюджэт ад дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні павялічыліся на 20 працэнтаў

У першым паўгоддзі 2021 года паступленні ў бюджэт ад дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні павялічыліся на 20 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў мытні.

За 6 месяцаў 2021 года ад дзейнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні ў рэспубліканскі бюджэт паступіла Br290 млн. Гэта на 20 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

"У мэтах стварэння ўмоў для добрасумленных суб'ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці мытняй удасканальваецца інфраструктура, аўтаматызуюцца мытныя працэсы, скарачаецца час выпуску тавараў. Усё гэта садзейнічае ў тым ліку і павышэнню таварапатоку. Гэты паказчык у рэгіёне ў першым паўгоддзі ўзрос больш як на 11 працэнтаў", - расказалі ў мытні.

Усяго праз пункты пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні чыгуначным і аўтамабільным транспартам за студзень - чэрвень 2021 года перамешчана 17,5 млн т тавараў.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.