Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
23.02.2021

"Наша армія - надзейны шчыт дзяржавы" - Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны

Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі

Паважаныя суайчыннікі!

Дарагія ветэраны!

Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта сапраўды ўсенароднае свята, якое аб'ядноўвае многія пакаленні беларусаў у беззапаветным служэнні Радзіме.

У краіне створана прафесійная, добра аснашчаная мабільная армія, здольная спыніць любога агрэсара. Яна надзейны шчыт дзяржавы, вырашальны фактар ажыццяўлення яе бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Кожны год у Беларусі ў армейскі строй становяцца тысячы маладых людзей, сапраўдных патрыётаў, якія верныя прысязе, шануюць пераможныя традыцыі ветэранаў і памяць загінулых за свабоду народа. Няхай доблесць і адвага герояў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў служаць прыкладам для ўсіх, хто сёння з гонарам выконвае свой воінскі абавязак.

Жадаю вам моцнага здароўя, дабра і міру.

Аляксандр Лукашэнка

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.