Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.07.2021

Місія ЗША ў Афганістане правалілася - Лаўроў

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што місія ЗША ў Афганістане правалілася і гэта разумеюць усе, у тым ліку і Вашынгтон, паведамляе ТАСС.

"Амерыканцы пайшлі, як пацвердзіў прэзідэнт Джо Байдэн, таму што палічылі сваю місію выкананай. Вядома, ён стараўся прадставіць сітуацыю ў максімальна пазітыўных фарбах, але ўсе разумеюць, што місія правалілася. І гэта адкрыта прызнаецца, у тым ліку і ў саміх ЗША", - сказаў ён журналістам на палях міжнароднай канферэнцыі "Цэнтральная і Паўднёвая Азія: рэгіянальная ўзаемазвязанасць. Выклікі і магчымасці".

Як адзначыў Лаўроў, Масква не зацікаўлена ў тым, каб на тэрыторыі Афганістана панаваў хаос.

"Мы не зацікаўлены ў тым, каб там быў хаос. І не толькі таму, што мы не хочам яго пераліву ў суседнія саюзныя нам краіны. Але і проста таму, што мы хочам самага сапраўднага дабра афганскаму народу і зацікаўлены ў тым, каб гэтыя дружалюбныя нам людзі жылі мірна і ў грамадстве, якое развіваецца стабільна, без якіх-небудзь пагроз тэрарызму, наркабізнесу, што паходзяць з гэтай тэрыторыі", - сказаў ён.

РФ прадоўжыць працаваць з ЗША і з усімі іншымі краінамі, якія могуць паўплываць на сітуацыю ў Афганістане, сказаў Лаўроў.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.