Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.08.2021

Мінпрацы: дапамога сем'ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на Br22 млн

Да новага навучальнага года застаюцца лічаныя дні, на сённяшні дзень маючыя патрэбу ў дадатковай падтрымцы сям'і, у якіх выхоўваюцца школьнікі, атрымалі матэрыяльную дапамогу на Br22 млн. Аснову гэтай сумы склала аднаразовая матдапамога, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі 98 тыс. шматдзетных сем'яў на 195 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат склала Br13,4 млн, - удакладнілі ў Мінпрацы і сацабароны. - У цэлым па Беларусі такая падтрымка аказана 91 працэнту шматдзетных сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў. Аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям'і".

Максімальны памер выплат на кожнага школьніка - 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае ў ліпені 2021 года (Br81,9). Але канкрэтны памер устанаўліваюць мясцовыя Саветы дэпутатаў у залежнасці ад фінансавых магчымасцей кожнага рэгіёна.

Таксама малазабяспечаныя сем'і з дзецьмі (у тым ліку шматдзетныя) маюць права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. Яе на гэты момант ужо атрымалі 3 тыс. сем'яў на 7,5 тыс. дзяцей - на суму больш за Br4 млн.

Наймальнікі таксама падтрымліваюць сваіх работнікаў у падрыхтоўцы іх дзяцей да школы - за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый або сродкаў саміх арганізацый і прадпрыемстваў. "Па месцы работы за кошт прафсаюзных арганізацый дапамогу атрымалі 15,8 тыс. сем'яў на 28,5 тыс. дзяцей на суму Br1,5 млн, за кошт сродкаў наймальнікаў - 17,6 тыс. сем'яў на 32,8 тыс. дзяцей на суму Br2,6 млн", - прывялі лічбы ў Мінпрацы.

У жніўні па ўсёй краіне прадаўжаюцца дабрачынныя акцыі, кірмашы "Школьны ранец", "Збяры дзіця ў школу", "У школу з усмешкай", "Партфель першакласніка" і інш., арганізаваныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дабрачыннымі фондамі і грамадскімі аб'яднаннямі. Сума такой гуманітарнай, дабрачыннай дапамогі для 5,4 тыс. сем'яў з сацыяльна слабаабароненых катэгорый (на 12,2 тыс. дзяцей) склала Br290 тыс.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.