Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.08.2021

Мінэканомікі прагназуе рост ВУП на 3,3 працэнта па выніках года

Міністэрства эканомікі прагназуе рост ВУП на 3,3 працэнта па выніках года. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пасяджэннем Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэтавая задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, - 103,3 працэнта. На гэту лічбу па выніках года мы арыентуемся. Сёння будзем разглядаць пытанні, звязаныя з мерамі, якія будуць забяспечваць гэты рост. 103,3 працэнта - гэта тая задача, якую ўрад будзе выконваць", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Паводле яго слоў, у ліку значных пытанняў, якім трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу для забеспячэння росту эканомікі, - эфектыўнасць бізнес-працэсаў і інвестыцыі.

ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі прадэманстраваў рост на 3,3 працэнта. Такі ж паказчык дасягнуты і па выніках сямі месяцаў. "Асноўны ўклад у рост ВУП унесла прамысловасць. Акрамя таго, з красавіка аднаўляецца сфера паслуг. 80 працэнтаў галін сферы паслуг ужо знаходзіцца ў дадатнай зоне. Найбольшы ўклад уносяць грамадскае харчаванне, транспарт, прадаўжае ўстойліва расці ІТ-сфера. Такім чынам сфера паслуг становіцца адным з драйвераў росту эканомікі", - адзначыў міністр.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.