Афіцыйны сайт
22 ліпеня 2021

Лукашэнка - дыпламатам: або вы з народам, краінай, Прэзідэнтам, або такія кадры краіне не патрэбны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што дыпламаты павінны працаваць у інтарэсах народа і краіны. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністр мяне пастаянна пры назначэнні (я яго запрашаю) запэўнівае, што тут працуюць лепшыя. У мяне тады ўзнікае пытанне: дык няўжо вырашылі адсядзецца некаторыя, пачакаць, пакуль сціхне бура? Відавочна адно: так справа далей не пойдзе. Або вы з народам, краінай, Прэзідэнтам, тварам якога вы з'яўляецеся там і які вас туды накіроўвае. Або такія кадры краіне не патрэбны. Выбачайце ўжо за шчырасць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.