Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.10.2021

Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 10 раёнах Беларусі

Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 10 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні ўведзены ў сямі раёнах Гродзенскай вобласці: Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Мастоўскім, Астравецкім, Свіслацкім і Шчучынскім. У Гомельскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у трох раёнах: Жлобінскім, Калінкавіцкім і Нараўлянскім.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.