Афіцыйны сайт

Выдача дубліката пасведчання аб дзяржрэгістрацыі

ВЫДАЧА дубліката пасведчання аб ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГІСТРАЦЫІ:

Пры страце, пашкоджаньні суб'ектамі гаспадарання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі дублікат гэтага пасведчання выдаецца ў дзень звароту ў рэгіструючы орган са спагнаннем дзяржаўнай пошліны ў памеры 50 працэнтаў стаўкi, устаноўленай за дзяржаўную рэгістрацыю стваранай (рэарганізуемай) адпаведнай арганізацыі альбо індывідуальнага прадпрымальніка.

 

Для атрымання дубліката пасведчання аб рэгістрацыі прадстаўляюцца:

- заява ў адвольнай форме;

- арыгінал альбо копія плацежнага дакумента, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны;

- фатаграфія (для індывідуальнага прадпрымальніка).