Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.04.2020

Валачобнікі спяваюць, шчасця, радасці жадаюць

У Ваўкавыскім раёне беражліва зберагаюцца традыцыі продкаў: народные святы, абрады, рамёствы і ўменні. Адзін з такіх абрадаў — валоканне, які традыцыйна праводзіцца ў першы дзень Пасхі і мае даўнюю гісторыю. Кожны год работнікі Ваўкавыскага Цэнтра культуры і народнай творчасці, згодна з традыцыямі, віншуюць жыхароў раёна са святам. Сёлета валачобнікі таксама прайшліся па вуліцах вёсак і аграгарадкоў. Напрыклад, работнікі Рэп­леўскага ДК падрыхтавалі абрад «Пачастуй, гаспадару!», а прадстаўнікі Рупейкаўскага ДК павіншавалі аднавяскоўцаў абрадам «Валачобнікі спяваюць, шчасця, радасці жадаюць». Спевы, віншаванні і пажаданні па традыцыі былі ўзнагароджаны пісанкамі і пірагамі. Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".