Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

15 сакавіка 2020

Усім — дабрабыту, моладзі — пашпарты, немаўлятам — пасведчанні. Набліжэнне Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адзначылі ў Ваўкавыску

На ўрачыстасць з нагоды свята самага галоўнага дакумента краіны ў зале гарадскога Дома культуры сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва і ідэалагічнага актыву раёна, моладзі і грамадскіх аб’яднанняў. З прывітальным словам да грамадскасці звярнуўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ваўкавыскага райвыканкама Сяргей Швец.

— Надзеі і чаканні, народжаныя Канстытуцыяй у нашай свядомасці, не заўсёды могуць рэалізавацца адразу і ажыццявіцца ў поўнай меры. Але, нягледзячы на гэта, усе мы адзіны ў сцвярджэнні: Дзень Канстытуцыі — гэта, па сутнасці, дзень дэмакратыі, а таксама і дзень суверэннай беларускай дзяржаўнасці, — адзначыў ён, завяршыўшы сваё выступленне пажаданнямі моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Ад галоўнага дакумента краіны перайшлі да галоўнага дакумента ў жыцці кожнага з прысутных — пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Трынаццаці лепшым прадстаўнікам маладога пакалення Ваўкавышчыны, якія адзначыліся ў вучобе, спорце, культурным або грамадскім жыцці, першыя пашпарты ўрачыста ўручыў старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Сіцько. Да дакументаў прыкладаліся таксама экземпляры Канстытуцыі і памятныя сувеніры ад ідэалагічнага аддзела райвыканкама. А старшыня савета раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Іван Агеец уручыў членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі юнакам і дзяўчатам, якія нядаўна папоўнілі шэрагі гэтай маладзёжнай арганізацыі.
















































































































































































Настаў зорны час на ўрачыстасці і для маладых бацькоў двух немаўлят, якія з’явіліся на свет у раёне напярэдадні Дня Канстытуцыі: 4 сакавіка — Данііл Паканечны, 7 сакавіка — Васіліса Каравай. Начальнік аддзела ЗАГС Алена Навацкая на святочнай сцэне ўручыла бацькам пасведчанні аб запісах актаў грамадзянскага стану, падарункі і добрыя словы пажаданняў.




































Адпаведны святу настрой стваралі канцэртнымі нумарамі артысты: тэатр моды “Спадчына”, гурт “Авацыя” Ваўкавыскай дзіцячай школы мастацтваў, Валерыя Сайко, Таццяна Недведзь, танцавальны калектыў “Гарачы лёд”, мужчынскі і дзявочы гурты педкаледжа, Карына Заўражына, Васіль Навумік, Мікіта Недзялкоўскі, Дар’я Журко, Аляксей Корпік, чэрлідынгавы гурт СШ № 7, Арсеній Казачук і Алена Пазняк, а звязвалі ў адзінае цэлае цырымоніі ўзнагароджання і музычныя нумары вядучыя Анастасія Мурончык і Мікіта Гаўрылаў. Напрыканцы канцэрта старшыня райвыканкама Міхаіл Сіцько ўручыў падарунак самай юнай артыстцы Валерыі Сайко, якая не па ўзросту ўпэўнена трымалася на сцэне, выконваючы песню “Дзяўчынка-беларусачка”. А завяршылася мерапрыемства, як і пачыналася, і як належыць у такое свята, — выкананнем Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь.





















































































































































































































Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".