Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

31 студзеня 2020

У Рэплеўскім дзіцячым са­дзе-сярэдняй школе адбылася сустрэча з самабытным беларускім паэтам Мікалаем Іваноўскім

“Ганаруся сваімі славутымі землякамі” — такой была тэма чарговага правядзення інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” ў студзені.

У Рэплеўскім дзіцячым са­дзе-сярэдняй школе адбылася сустрэча з самабытным беларускім паэтам, земляком Мікалаем Іваноўскім.

Мікалай Пятровіч нара­дзіўся ў вёсцы Пачуйкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, сярод якіх паэтычны зборнік “Пяром і сэрцам” (2017 г.), у 2018 го­дзе ў Мінску былі выдадзены зборнік вершаў “Сцяжынкамі дзяцінства” і кніга для дзяцей “Загадкі на ўсе выпадкі”. Склаў і выдаў кнігу “Нашчадкі роду Іваноўскіх”, якая выйшла ў 2015 годзе ў Гродне.

На сустрэчу былі запрошаны вучні з шостага па адзінаццаты класы. Мікалай Пятровіч чытаў вершы аб роднай зямлі, аб любові да маці, аб вайне. Мова яго вершаў вобразная, пявучая, меладычная і ў той жа час вельмі простая, блізкая сэрцу. Яна пранікае глыбока ў душу і кранае за жывое сапраўднай любоўю да ўсіх людзей, істот і мясцін, пра якія піша аўтар:

Люблю і дзень, таксама ночку.
Кахаю сына, вельмі дочку.
Сярод людзей я добрых жыў
І сам не з горшых пэўна быў.

Шмат паэт расказваў аб сваім браце — мастаку Дзмітрыі Пятровічы Іваноўскім. Паказваў карціны, якія напісаны братам.

У асобе Мікалая Пятровіча спалучаюцца спрадвечная беларуская працавітасць, гасціннасць і незвычайны паэтычны талент. У канцы сустрэчы Мікалай Пятровіч падзякаваў усіх за цёплую сустрэчу, пажадаў усім моцнага здароўя, поспехаў  і чыстага неба.

Ілона МАЛЧАНАВА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".