Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.04.2020

Са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова віншуюць Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна! Хрысціяне каталіцкай веры! Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова — Святым Вялікаднём! Гэтыя вясновыя дні напоўнены асаблівым сэнсам. Яны аб’ядноўваюць людзей высокімі духоўнымі каштоўнасцямі, дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзіўную прыгажосць навакольнага жыцця. Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта ўрачыстасць веры і надзеі на ўмацаванне міру і дастатку на роднай зямлі. Хай яркае святло гэтага вялікага свята асвеціць вашы дамы, а радасць Вялікадня прынясе цеплыню і шчырасць адносін, дапаможа стаць больш чыстымі і памяркоўнымі адзін да аднаго, падорыць здароўе, шчасце і дабрабыт. Шчыра жадаем вам міру, дабра, любові, здзяйснення ўсіх вашых надзей і добрых пачынанняў! Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў