Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

25 красавіка 2018

Рэалізацыю інфармацыйнай стратэгіі Беларусі па ўключэнні людзей з інваліднасцю ў грамадства абмеркавалі за круглым сталом у Гродне

 Рэалізацыю інфармацыйнай стратэгіі Беларусі па ўключэнні людзей з інваліднасцю ў грамадства абмеркавалі за круглым сталом у Гродне. Рэалізацыю Інфармацыйнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь па паўнапраўным уключэнні (інклюзіі) людзей з інваліднасцю ў грамадства абмеркавалі  ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце за круглым сталом, прымеркаваным да правядзення велапрабегу.

Дакумент уключае 11 стандартаў рэкамендацыйнага характару для ўсіх электронных і друкаваных СМІ, журналістаў, якія асвятляюць праблемы людзей з інваліднасцю. 

У абмеркаванні прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха, кансультант інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Фёдар Рамашка, каардынатар праектаў ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Вольга Атрошчанка, саветнік па правах чалавека ААН Мацільда Богнер, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва аблвыканкама Наталля Комышан.
– Супрацоўніцтва паміж Гродзенскай вобласцю і Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый развіваецца, – падкрэсліў Віктар Лісковіч. – У 2015 годзе мы сустракалі Экспрэс ААН у Беларусі для прасоўвання Мэтаў устойлівага развіцця. Тады старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў і прадстаўнік Праграмы развіцця ААН у Беларусі Санака Самарасінха падпісалі Дэкларацыю прыхільнасці Мэтам устойлівага развіцця ААН. З таго часу ў нашым рэгіёне рэалізавана некалькі сумесных праектаў у рамках праграмы развіцця ААН. Дзякуючы дапамозе ПРААН  у  Гродне пабудаваны энергаэфектыўны дом новага пакалення. Укладзеныя ПРААН значныя фінансавыя сродкі дазволілі не толькі абсталяваць яго сучасным энергазберагальным абсталяваннем, але і стварыць на яго аснове своеасаблівы палігон для выпрабавання інавацыйных падыходаў да развіцця нетрадыцыйнай энергетыкі ў Беларусі. Дзякуючы нашаму супрацоўніцтву з ААН нямала зроблена па павышэнню энергаэфектыўнасці ўстаноў адукацыі і прапагандзе рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. У прыватнасці, па прынцыпе зялёнай эканомікі мадэрнізаваны дзве дзіцячыя дашкольныя ўстановы ў Гродне і Ашмянах. Праведзены таксама шэраг адукацыйных мерапрыемстваў, якія тычацца сацыялізацыі ў грамадстве інвалідаў, прапаганды здаровага ладу жыцця. У мінулым годзе Гродна стаў першым абласным цэнтрам, які сустракаў удзельнікаў кампаніі «Інклюзіўная Беларусь». У жніўні мінулага года ў праграму традыцыйнага фестывалю «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў» арганічна ўпісаліся веламарафон, байдарачны сплаў і маршрут па скандынаўскай хадзе, якія прайшлі пад эгідай ААН. 
Як падкрэсліў Віктар Лісковіч, у прынёманскім краі падтрымліваецца атмасфера сяброўства, талерантнасці, згоды, узаемнай дапамогі і супрацоўніцтва ў грамадзянскім грамадстве, што ўзгадняецца з прынцыпамі, на якіх будуецца праца Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У вобласці пражывае больш за 63 тысячы інвалідаў, што складае 6 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва вобласці. З іх 2,5 тысячы інвалідаў-калясачнікаў, столькі ж інвалідаў па зроку і больш за 1200 інвалідаў па слыху. Прымаюцца меры па стварэнню безбар'ернага асяроддзя, забеспячэнню бесперашкоднага доступу інвалідаў, фізічна аслабленых людзей да аб'ектаў сацыяльна-бытавой інфраструктуры і паляпшэння якасці іх жыцця, па ўключэнню ў заняткі спортам. У спецыялізаваных спартыўных установах фізічнай культурай і спортам займаецца больш за 800 спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі.
Сваім другім домам вобразна назваў Гродна Санака Самарасінха. Праз тыдзень завяршаецца яго праца на працягу пяці гадоў у Беларусі, і ён рады, што падводзіць рысу сваёй дзейнасці ў нашай краіне ў горадзе, з якім звязана рэалізацыя многіх сумесных праектаў. 
– Мы сапраўды разам правялі шмат розных праграм і ініцыятыў, – адзначыў Санака Самарасінха. – Усё гэта стала часткай праграмнай працы, якая ажыццяўлялася Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у Гродзенскай вобласці і ў Рэспубліцы Беларусь. Асноўная ўвага надавалася пытанням аховы здароўя, адукацыі, устойлівага навакольнага асяроддзя і стварэнню новых працоўных месцаў. 
Санака Самарасінха расказаў пра юнака Андрэя са Шчучына, з якім ён пазнаёміўся падчас папярэдняга велапрабегу. Малады чалавек з асаблівасцямі развіцця ніколі не выязджаў за межы свайго горада і нават рэдка выходзіў з кватэры. Удзельнікі велапрабегу прапанавалі далучыцца да іх. І  наступнай раніцай ён на веласіпедзе ўжо быў сярод іх. Пасля гэтага ён стаў цікавіцца, калі ж будзе арганізаваны новы велапрабег. Сёння ён у ліку ўдзельнікаў велапрабегу, які стартаваў у Гродне, і мае намер правесці з імі ўсе шэсць дзён.
– Ва ўсім свеце сёння ўзнікае складанасць з тым, якім чынам правільна даносіць інфармацыю аб людзях з інваліднасцю. Мы альбо ігнаруем гэтых людзей, альбо робім з іх герояў, выбіраючы ў якасці прыкладу пераможцаў Паралімпійскіх гульняў. Трэба змяняць падыходы і сваё стаўленне да гэтых людзей. І інфармацыйная стратэгія, ваша падтрымка дазволяць нам гэта зрабіць. Я веру, што менавіта Гродзенская вобласць у гэтым пытанні стане піянерам і выдатным прыкладам для Рэспублікі Беларусь, – падкрэсліў Санака Самарасінха. 
- Кампанія «Інклюзіўная Беларусь» рэалізуецца на Гродзеншчыне, і цяперашняе мерапрыемства не выпадкова праводзіцца тут, таму што менавіта СМІ Гродзеншчыны займаюць лідзіруючыя пазіцыі на рэгіянальнай інфармацыйнай прасторы краіны, – адзначыў Фёдар Рамашка. – З падпісаннем Рэспублікай Беларусь Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю Міністэрства інфармацыі актыўна ўключылася ў працу па рэалізацыі палажэнняў канвенцыі. Адным з найважнейшых вынікаў стала падпісанне Інфармацыйнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь па паўнапраўным уключэнні (інклюзіі) людзей з інваліднасцю ў грамадства. Яна заклікана змяніць інфармацыйнае поле. Выпрацаваны стандарты інфармацыйных матэрыялаў, якія ў рэкамендацыйным плане стануць дапамогай для сродкаў масавай інфармацыі. 

Гродзенская праўда