Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

2 красавіка 2018

Раённая ўлада сардэчна віншуе вернікаў каталіцкай канфесіі са светлым святам Вялікадня

 Паважаныя жыхары раёна! Вернікі каталіцкай канфесіі!
Сардэчна віншуем вас са светлым святам Вялікадня!

Гэта вялікае хрысціянскае свята — сімвал надзеі і веры ў перамогу дабрыні над злом, адраджэння і аднаўлення, чысціні і бязгрэшнасці. Яно знішчае безнадзейнасць, крыўду і жорсткасць, дазваляе па-новаму асэнсаваць чалавечае жыццё.

Урачыстыя Вялікодныя дні дораць нам радасць, абуджаюць самыя шчырыя і цёплыя пачуцці — жыць у міры, згодзе і справядлівасці, дапамагаць тым, каму неабходны клопат і суцяшэнне, хто стомлены смуткам, болем і адчаем.

Няхай ў вашых сэрцах неўгасае свет і цеплыня веры, у дамах і сем’ях пануе любоў, узаемапаразуменне і згода!

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у працы, дабрабыту і святочнага настрою!

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт.

Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў.