Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

20 ліпеня 2019

Праз асабісты вопыт і творчасць. Як адпачываюць у палатачным лагеры гімназіі № 2 г. Ваўкавыска

Лета — найлепшы час для арганізацыі якаснага аздараўлення дзяцей. А ў сувязі з інавацыйнымі педагагічнымі практыкамі, якія забяспечваюць не толькі бяспеку, але і развіццё дзіцяці, пашыраюць яго кругагляд, гэта ці не лепшыя час і асяроддзе для падлеткаў?

Палатачным лагерам сёння не здзівіш нікога, але аб палатачным лагеры гімназіі № 2 г. Ваўкавыска за некалькі апошніх гадоў напісаны не адзін матэрыял. Абагульненне вопыту якасных практык арганізацыі палатачнага лагера адбывалася на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях і фестывалях. Удзельнікаў лагера мы папрасілі расказаць аб тым, як быў арганізаваны адпачынак, ці з карысцю яны правялі вольны час.

Віялета Мазалеўская, вучаніца 10 класа:

— Наш лагер — гэта іншая планета, тут сямейная атмасфера, цудоўныя людзі і незабыўны эмоцыі. Упершыню я прыехала сюды пасля заканчэння сёмага класа. І ужо на працягу трох змен магу сказаць, што кожны дзень тут не падобны на іншы. Тут ты пачынаеш раскрывацца як асоба, даведваешся, як можна выжыць у экстрымальных умовах, знаёмішся з новымі людзьмі, а ўжо знаёмых пачынаеш бычыць з другога боку. У нас ёсць і свае традыцыі. Самым галоўным лічыцца прысвячэнне ў турысты. Памятаю, як я праходзіла яго, як баялася, але калі усё скончылася, то мяне захапілі эмоцыі.

Кацярына Саўко:

— Выдатна тое, што планаванне палатачнага лагеря пачынаецца задоўга да яго пачатку. Ініцыятыўная група падлеткаў разам з настаўнікам плануе не толькі сетку мерапрыемстваў, але і новыя справы. Так, цікавым «ціхім часам» стаў абявязковым «Час чытання», а таксама кожнадзённы выбар дзяжурнага камандзіра, вячэрнія абмеркаванні спраў каля вогнішча. У лагеры ўсюды кіпіць работа, кожны імкнецца дапамагчы адзін аднаму. Возера, лес, паходы, гульні — гэта ўсе тое незабыўнае, што застаецца ў пямяці яшчэ вельмі доўга.

Арсеній Шывілько, прыехаў у лагер упершыню:

— Я з нецярпеннем буду чакаць наступнага лета, бо змагу апынуцца ў краіне прыгод і незабыўных эмоцый. У гэтым годзе я навучыўся добра іграць на гітары, паспрабаваў сябе ў напісанні тэкстаў песен, і ў мяне гэта атрымалася, бо побач былі мае больш вопытная і старэйшыя сябры.

Атрымаўшы такія водгукі, нам захацелася звярнуцца да настаўнікаў, тых, хто з’яўляецца арганізатарамі «дзівоснай краіны» для ўсіх, дзе кожнаму камфортна, і дзе многія выхаванцы знаходзяць сваё прызначэнне.

Таццяна Бялова, дырэктар лагеря «Эльдарада»:

— Лагер сапраўды папулярны ў гімназічным асяроддзі. Менавіта ён з’яўляецца той самай праектнай пляцоўкай, дзе зараджаюцца, падтрымліваюцца і развіваюцца дзіцячыя ініцыятывы. Палатачны лагер сёння — гэта той самы «прадукт» шматгадовага педагагічнага пошуку калектыва педагогаў-прафесіяналаў гімназіі, аснаванага на лепшых практыках С. Салавейчыка. Я шчыра упэўнена, што выхавальнік павінен бачыць пэўны вынік «тут і цяпер». Мы з калегамі імкнемся стварыць у душы кожнага выхаванца астравок «я — лепшае», а затым пашыраць яго, пакуль «я — лепшае» не выцісне «я — былое». У практыцы арганізаціі лагера мы імкнемся хоць на самы кароткі перыяд стварыць ідэальныя адносіны паміж дзецьмі (напачатку — гэта вячэрняе вогнішча, планаванне «заўтра», разбор дня і г. д.), а затым, абапіраючыся на іх новы, асабісты вопыт і шматразова паўтараючы яго, распаўсюдзіць адносіны на жыццё калектыва.

Пастаяннае стварэнне ўмоў для творчага развіцця дзяцей — ключавая ідэя арганізацыі асяроддзя палатачнага лагера. Пагэтаму мы імкнемся заўсёды дзейнічаць праз выхаванцаў. А дапамагае гэтаму ўключэнне кожнага ў справы дня. Дзень у лагеры будуецца з мноства асобных кадраў, мноства творчых спраў. У хуткім тэмпе яны змяняюцца з раніцы да вечара, здзіўляючы дзяцей сваёй разнастайнасцю і багаццем. Па традыцыі, дзень у лагеры пачынаецца з калектыўнай справы — гэта можа быць праца па добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі, дапамозе прыродзе і інш. Такія справы заўсёды цікава абстаўляюцца — акцыя «Чысты лес», калетыўная справа «Дапамажы другому», дапамога лясніцтву. З вечара ствараецца савет справы, які прадумвае будучую працу і адказвае за яе. Савет плануе і прадстаўляе раніцай серыю творчых спраў, якія будуць адбывацца на працягу дня, раздае заданні. А вынікі дня падводзяцца на вячэрнім вогнішчы, дзе кожны выказвае сваю думку аб тым, як прайшоў дзень, а савет атрымоўвае адзнаку сваёй дзейнасці.

Дарэчы сказаць, што тэматыка кожнага дня прадумваецца задоўга да пачатку лагера, а задача савета — прапанаваць і правясці тэматычныя калектыўныя справы. Галоўная выхаваўчая сіла лагера — падросткі тут здзяйсняюць учынкі, якія дапамагаюць ім адчуць сябе значнымі.

Ганна Цімошка, педагог-арганізатар палатачнага лагеря «Эльдарада»:

— Палатачны лагер — гэта асяроддзе, якое забяспечвае уключэнне ўсіх і кожнага ў агульны працэс. Пры такім падыходзе выхаванцы набываюць навыкі сумеснага планавання дзейнасці. А праз гэта яны вучацца рашаць складаныя задачы, крытычна і крэатыўна мысліць.

Юрый Барысевіч, выхавацель лагера, адзначае і ролю медыяадукацыі ў стварэнні асяроддзя палатачнага лагера. Менавіта ім арганізавана навучанне падлеткаў майстэрству фатаграфіі, практыкам стварэння моладзевых медыя. Створаныя відэаролікі размяшчаюцца на канале гімназічнага тэлебачання «Гімназія.TV».

Такая сумесная дзейнасць педагогаў і дзяцей адзначана і бацькоўскай актыўнасцю. Бацькі — частыя госці палатачнага лагера «Эльдарада», негледзячы на тое, што размяшчаецца ён за 40 кіламетраў ад горада.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".