Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

12 сакавіка 2018

Правы на тэлетрансляцыю II Еўрапейскіх гульняў плануюць прадаць у 160 краін

 Правы на тэлетрансляцыю II Еўрапейскіх гульняў у Мінску плануюць прадаць у 160 краін свету. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатолій Котаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік арганізацыйнага камітэта адзначыў, што да старту буйной спартыўнай падзеі засталося менш за 500 дзён, па многіх напрамках работа са стадыі планавання пераходзіць да рэалізацыі праектаў. Ужо вызначаны дамашні тэлевяшчальнік Еўрагульняў, якім будзе іспанская кампанія International Sports Broadcasting, якая здольная забяспечыць тэлекарцінку самай высокай якасці. "У ходзе перамоваў удалося ўзгадніць і нядрэнныя ўмовы для Белтэлерадыёкампаніі. Спартыўны форум, які адбудзецца ў нашай краіне, стане выдатным шанцам для айчыннага тэлебачання абнавіць тэхнічную частку і атрымаць велізарны вопыт пры трансляцыі такіх буйных спартыўных спаборніцтваў. Пастараемся пашырыць і тэлеаўдыторыю, якая зможа ўбачыць II Еўрапейскія гульні з Мінска. Калі першыя Еўрагульні з Баку паглядзелі ў 140 краінах, то ў нас у планах 160 краін", - расказаў Анатолій Котаў.

Як паведамлялася, вызначаны і білетны аператар II Еўрапейскіх гульняў, якім стала кампанія Ticketpro. "За год да адкрыцця неабходна пачаць продаж квіткоў. Найбольш зацікаўленыя балельшчыкі змогуць набыць квіткі як на асобнае мерапрыемства, так і комплексны пакет. Задача арганізатараў Еўрапейскіх гульняў - прыцягнуць як мага больш людзей да прагляду спартыўных спаборніцтваў. Неабходна дамагчыся такой цікавасці, каб чалавек, які захапляецца спортам, прыйшоў на спаборніцтвы раніцай і пайшоў познім вечарам", - падкрэсліў намеснік дырэктара фонду.

У кожным кластары, дзе будуць праводзіцца спаборніцтвы Еўрапейскіх гульняў, будуць арганізаваны фудкорты, магчымасці для адпачынку і забаў балельшчыкаў. На заключнай стадыі знаходзіцца работа над талісманам II Еўрапейскіх гульняў. "Годных работ у адрас дырэкцыі паступіла нямала, нейкія перададзены на дапрацоўку прафесійным мастакам і дызайнерам. Плануем да сярэдзіны сакавіка прадставіць талісман маючага адбыцца ў 2019 годзе спартыўнага форуму", - адзначыў Анатолій Котаў.

Завяршаецца досыць аб'ёмная работа забеспячэння транспартам гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў: вызначана колькасць транспарту, які неабходна задзейнічаць у ходзе і пры падрыхтоўцы спаборніцтваў, дапрацоўваецца расклад руху аўтобусаў.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол.

БЕЛТА