Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

25 мая 2019

Пра вайну чыталі разам

Сёлета ва ўсіх бібліятэках Гродзеншчыны ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” гучалі творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Пісалі пра вайну тыя, хто прайшоў па ваенных дарогах, і тыя, хто ведаў яе па дакументах і ўспамінах удзельнікаў ваенных падзей. Пісалі і пішуць нашчадкі — пра тое, што давялося перажыць роднай зямлі, беларускаму народу, нашым дзядам і прадзедам, бабулям і прабабулям. Для таго, каб ніхто і ніколі не забываў пра гэта, каб вайна ніколі не паўтарылася.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны знайшла адлюстраванне ў творах многіх беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх — Я. Колас, Я. Купала, П. Броўка, В. Быкаў, П. Панчанка, М. Танк, А. Вярцінскі, А. Куляшоў, С. Алексіевіч і іншыя. Творы гэтых і многіх іншых аўтараў гучалі ў маі ў бібліятэках Ваўкавышчыны.

Распачала шэраг мерапрыемстваў у рамках акцыі раённая бібліятэка, дзе свае ўласныя творы на тэму вайны чыталі пісьменнікі літаратурнага аб’яднання “Экватар”: кіраўнік клуба В. Корбут, І. Вінарская, М. Іваноўскі, Т. Кавальчук. Прайшоў тут і ўрок-рэквіем “Вайна — боль і памяць народа”, на якім чытальнікамі былі вучні 7 “А” класа гімназіі № 2 разам з настаўніцай іспанскай мовы С. І. Жыткевіч.

























У раённай дзіцячай бібліятэцы разам з вучнямі 7 класа СШ № 2, класным кіраўніком Г. І. Пура творы на ваенную тэматыку чытаў начальнік аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама І. А. Салавей. У гарадской дзіцячай бібліятэцы ўдзел у акцыі прынялі вучні 11-х класаў СШ № 4, настаўнік гісторыі М. Л. Кур’яновіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Т. А. Кінічэнка, а таксама старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Беларуская ліга бацькоў і педагогаў “Крок за крокам” Т. І. Навасад.

Мерапрыемствы прайшлі таксама ў Роскай гарпасялковай бібліятэцы, сельскіх бібліятэках раёна. Прымалі ўдзел у акцыі дзеці, ўнукі і праўнукі ветэранаў вайны.
































Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — значыць, змагацца за мір. Гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі. І калі хоць аднаму чалавеку захацелася яшчэ прачытаць творы пра Вялікую Айчынную вайну, адкрыць для сябе новыя старонкі гісторыі, значыць, акцыя прайшла недарэмна.
































 
Наталля ЛЫШЧЫК, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі

Па матэрыялах сайта раеннай газеты "Наш час".