Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

15 ліпеня 2018

Песенны марафон зорак беларускай эстрады, 4-х метровы мядзведзь, які танцуе, і дружнае выкананне песні «Мой Ваўкавыск» завяршылі праграму святкавання Дня горада

Святочны вячэрні канцэрт на плошчы пачаўся дакладна па раскладзе. І першай на сцэну выйшла тая, каго чакалі больш за ўсіх – спявачка Улада. Прыгожая, эфектная, у сукенцы, якое пералівалася золатам,   яна спявала так, што гледачы адбілі далоні.

Улада здолела так завесці публіку, што, здавалася, уся плошча спявала і танцавала з ёй разам. Ды-джэй радыё «Рокс» Сцяпан Любімаў, які вёў канцэрт, таксама публіку не расчараваў. Пры гэтым і ён, і Улада размаўлялі з гледачамі не толькі са сцэны, абодва адважна хадзілі «ў народ» з падарункамі і прызамі ад ЗАТ «Плацежная сістэма «Белкарт», якое праводзіла на фоне святочных мерапрыемстваў свой прома-тур. Прызы – прысмакі, сувеніры і іншыя падарункі ад «Белкарт» -  заслужылі самыя «фінансава граматныя», тыя, хто хутчэй за ўсіх адказвалі на пытанні тыпу «У якой краіне адкрыўся першы банк?», «Якая футбольная каманда носіць назву грашовай адзінкі?», ну і гэтак далей.




Цёпла сустракалі ваўкавычане і астатніх удзельнікаў гэтага запальнага шоу – дуэт баяністаў «Ва-банк», групу «Clubnika», кавер-бэнд «InVino», уладальніка Гран-пры «Славянскага базару-2016» Аляксея Гроса і фіналіста нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2018» Alen Hit.
У завяршэнне з галоўнай сцэны горада прагучала кампазіцыя «Мой Ваўкавыск», якую ва ўнісон з хэдлайнерамі святочнай праграмы выканала ўся плошча.

Канцэрт атрымаўся на славу, нягледзячы на відавочна няўчасны дожджык.

Наш час