Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

9 жніўня 2019

«Мы возім цуды, і цуды адбываюцца». У Ваўкавыску адбылася прэзентацыйная канферэнцыя штогадовай міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»

Сёлета яе ўдзельнікі вырушаць у шлях у 26 раз, каб прывезці ў гарады і вёскі Беларусі Дабрадатны агонь ад Гроба Гасподняга і Загор’е-Сталовіцкі вобраз Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Плануецца наведаць 10 населеных пунктаў Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Апошнім пунктам стане Слонім, дзе экспедыцыя далучыцца да святкавання Дня Беларускага пісьменства. У маршрут уключаны і наш горад, экспедыцыя наведае Ваўкавыск 30 жніўня. А пакуль яе ўдзельнікі прыехалі ў Ваўкавыск, каб расказаць аб праекце. У раённай бібліятэцы і ваенна-гістарычным музеі адбыліся творчыя сустрэчы з жыхарамі горада.

Ініцыятарам «Дарогі да святыняў» ў 1995 годзе стала беларуская пісьменніца, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаурэат Прэміі Прэзідэнта Рэспубікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Ніна Сямёнаўна Загорская, якая была кіраўніком 21 экспедыцыі. Цяпер гэту ролю выконвае яе сын, навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Мікалаевіч Лапата-Загорскі.

— Наша экспедыцыя мае духоўна-асветніцкія мэты. Мы прывозім у населеныя пункты Дабрадатны агонь і цудадзейную «Загор’е-Сталовіцкую» ікону Божай Маці. Яна была знойдзена пад Баранавічамі, у месце, якое зараз называецца Святое поле, пры будаўніцтве Брэст-Маскоўскай трасы, а ў 2000 годзе кананізавана. Яна стала шляхаводнай для нашай экспедыцыі. Мы верым і адчуваем яе уплыў і не раз бачылі, як яна дапамагае людзям у іх справах. Мы возім цуды, і цуды адбываюцца. Але мы не толькі прывозім святыні. Мы імкнемся напомніць людзям пра іх карані, іх культуру. Мы робім ўсё, каб экспедыцыя штогод пашыралася і ўзмацнялася, і невыпадкова яна зараз называецца міжнароднай.

Вось ужо 6 год пастаянным удзельнікам экспедыцыі з’яўляецца настаяцель храма Св. Міколы Цудатворцы в. Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна протаіерэй Аляксандр Пачопка, які ў экспедыцыі з’яўляецца захавальнікам Дабрадатнага агню.















































— Адна з задач нашай экпедыцыі — напомніць людзям пра духоўнае. Першакрыніца ўсяго нашага культурнага жыцця, нашага духоўнага здароўя — Бог, яго Слова. Менавіта па Евагнеллі некалі вучыліся чытаць, нават вучылі яе напамяць. У Х стагоддзі славяне атрымалі гэтую вялікую каштоўнасць ад Святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, адсюль бярэ свае карані наша духоўная культура. Сярод жыхароў тых мясццін, якія мы наведваем, ёсць людзі, якія жадаюць паслухаць не только слова святара, але і слова прафесара, пісьменніка, паэта. За намі штогод прыязджаюць людзі, пазначанныя талентам, які таксама даецца ад Святога Духа. Сярод нашых удзельнікаў ёсць людзі ўжо вельмі сталыя, але яны ўсё роўна далучаюцца да экпедыцыі. Кожны год мноства людзей атрымоўваюць ад Бога сілу, каб прайсці гэты шлях.

Удзельнікі экспедыцыі нясцуь людям не толькі свет Дабрадатнага агню, але і свет ведаў. У яе склад уваходзяць святары, гісторыкі, археолагі, літаратуразнаўцы, паэты, пісменнікі і артысты. Штогод да экспедыцыі далучаюцца людзі, неабыякавыя да гісторыі і культуры сваёй радзімы. Для жыхароў населеных пунктаў, якія наведвае экспедыцыя, гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца і пагутарыць з вядомымі прадстаўнікамі творчай і навуковай інтэлігенцыі. Падчас сустрэчы ў бібліяітэцы і музеі перед ваўкавычанамі выступілі супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Ігар Міхайлавіч Шаладонаў і паэт Вадзїм Браніслававіч Спрынчан.








































Нярэдка ў склад экспедыцыі ўключаюцца прадстаўнікі раёна, які яна наведвае. Елізавета Іванаўна Мукасей, заслужаны работнік адукацыі з Слоніма, пачала сваю «дарогу да святыняў» менавіта так. Яна падзялілася з ваўкавычанамі сваімі ўражаннямі ад удзелу ў экспедыцыях.

У райвыканкаме госці сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовай улады, каб абмеркаваць мерапрыемствы 30 жніўня.