Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

8 ліпеня 2019

Купалле ў Альхова

Традыцыя святкавання Купалля бярэ свой пачатак яшчэ ў старажытнасці. Яго адзначалі ў перыяд летняга сонцастаяння, калі росквіт прыроды дасягае найвышэйшай кропкі. Галоўны сэнс гэтага паганскага свята — ачышчэнне душы. Сёння Купалле святкуюць не ў такіх маштабах, але чакаюць яго з тым жа нецярпеннем.

Вось ужо 4 гады ў аграсядзібе Альхова паспяхова адзначаюць Купалле: з гульнямі, танцамі, старажытнымі абрадамі. Адбылося такое свята і сёлета. Удзел у святкаванні прымалі жыхары Альхова, а таксама госці з суседніх вёсак. Асаблівы каларыт стваралі абрадавыя песні ў выкананні музычных калектываў з Рэплі, Вярэек і Росі. Не абыйшлося і без пляцення вянкоў, як аднаго з атрыбутаў Купалля. На пляцоўцы працавалі гандлёвыя кропкі і дзіцячыя атракцыёны.