Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

18 лістапада 2019

«Я бачу. Адчуваю. Фатаграфую ... »

Свет вакол нас штодня мяняецца – новыя ўражанні, знаёмствы, вандроўкі і эмоцыі. Задумайцеся, што дае нам магчымасць пражываць гэтыя шчаслівыя моманты зноў і зноў? Што мы адпраўляем сябрам і блізкім, калі хочам падзяліцца чымсьці важным? Вядома, фатаграфіі! Бо менавіта фатаграфія з'яўляецца найбольш простым і зразумелым сродкам камунікацыі ў наш імклівы час.

14 лістапада ў раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё фотавыставы рэдактара аддзела камп'ютарнага дызайну і вёрсткі Ваўкавыскай раённай газеты "Наш час", лаўрэата рэспубліканскага творчага конкурсу Беларускага саюза журналістаў «Золотое перо — 2018»  Наталлі Мікалаеўны Мазалевіч «Я вижу. Чувствую. Фотографирую…».

Праект «ЦВЕТная фотография» - гэта калекцыя фатаграфій, сюжэтам якіх з'яўляецца пэўны колер. На сённяшні дзень у Наталлі Мікалаеўны ўжо сем калекцый, адпаведных кожнаму з сямі колераў вясёлкі. 































































На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 2-3 курса спецыяльнасці дызайн (графічны) Ваўкавыскага каледжа УА «Гродненский государственный университет имени Я. Купалы» чытачы бібліятэкі і жыхары горада. Акрамя таго, падтрымаць і павіншаваць прыйшлі: калегі раённай газеты "Наш час", член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Мікалай Іваноўскі, сваестыльны мастак Уладзімір Шэўчык (Wlad SHEWOA).

Адкрываючы выставу, заг. аддзелам абслугоўвання выказала падзяку Наталлі Мікалаеўне за супрацоўніцтва з бібліятэкай і шчырае жаданне аўтара падзяліцца сваёй творчасцю з чытачамі і гасцямі бібліятэкі. 
































Навучэнцы мелі магчымасць паўдзельнічаць у фатасесіі-імправізацыі “В объективе - книга”. Трое "фатографаў" атрымалі заданне: выкарыстоўваючы падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі рэквізіт, зрабіць тры фатаграфіі ў стылі flatlay (раскладка). Трое "экспертаў" павінны былі прааналізаваць іх работы і выбраць адну для публікацыі на сайце бібліятэкі (volklib.by).

Выстава будзе працаваць да 5 снежня. Наведаць выставу можна ў рэжыме работы бібліятэкі па вул. Першамайская, 7. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да творчасці нашай зямлячкі.