Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

21 ліпеня 2019

Дзень беларускай мовы ў лагеры “Першапраходзец”

Дзень роднай мовы — свята, усталяванае ЮНЭСКА. Беларуская мова самая старажытная сярод славянскіх і, згодна з даследаваннямі, самая мілагучная пасля італьянскай. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі і часы росквіту, і часы заняпаду.

Дзень роднай мовы прайшоў у аздараўленчым лагеры «Першапраходзец». Дзеці размаўлялі паміж сабой і сваімі выхавацелямі на беларускай мове, знаёміліся з творчасцю вядомых беларускіх пісьменнікаў, а таксама разглядалі кнігі на беларускай мове, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Напрыканцы ўсіх чакала дыскатэка на беларускай мове з сучаснай папулярнай музыкай, аўтарскімі і народнымі песнямі.

Дзень роднай мовы, думаецца, застанецца ў памяці дзяцей, бо родная мова павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса!

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".